Як паведамілі нам ваеннаслужачыя гэтай часткі, якія знаходзіцца ў Лепельскім раёне, некалькі дзён таму іх вайсковую частку перавялі ў рэжым карантына. Падазрэнне на каранавірус было выяўлена ў аднаго з афіцэраў часткі, які пабываў у Італіі.
Зараз вайскоўцы без пільнай патрэбы не пакідаюць частку. А 60 чалавек, якія найбольш шчыльна камунікавалі з афіцэрам увогуле не пакідаюць асобную выдзеленую для іх казарму. Таксама павялічаны час прыёму ежы, бо за адзін раз у сталовую дапускаецца меньш людзей чым звычайна, каб паміж імі захоўвалася дыстанцыя, а кухонныя работнікі працуюць у медычных масках.
Праўда пакуль афіцыйнага падцверджання дыягназу ў таго самага афіцэра і ў іншых вайскоўцаў няма.