Проста на полі каля дарогі якая ідзе са Стаўроў у бок Оршы мясцовыя жыхары заўважылі два мяхі мёртвых трусоў. Вароны ўжо пачалі расцягваць хатніх жывёлак. Пра знаходку было паведамлена ў міліцыю ,якая павінна высветліць ці не заражаныя гэтыя жывёлы нечым небяспечным і хто іх і па якой прычыне выкінуў.
Можна дадаць, што некалькі год таму амаль у тым самым месцы былі знойдзеныя забітыя сабакі.