Праўда ўсе тры пажары былі даволі дробныя і, на шчасце, не прывялі да чалавечых ахвяр. Як паведамляе зводка МНС, раніцай 24 сакавіка бліжэй да 10 гадзін каля Новага Хорабрава загарэўся сарай, які вагнём быў цалкам знішчаны.
За дзень да таго каля абеду ў Талачыне невялікі пажар адбыўся ў прыватным доме па вуліцы Камсамольскай. Вагонь пашкодзіў некаторыя рэчы, якія былі на кухні.
А ў панядзелак 22 сакавіка яшчэ адзін сарай згарэў у вёсцы Ярошкі Сененскага раёну. Ад сараю засталіся толькі абгарэлыя сцены.
Сараі гарэлі і на мінулым тыдні. У прыватнасці, вечарам 18 сакавіка сарай, які знаходзіўся каля прыватнага дома, загарэўся ў Бабінічах. Сарай быў моцна пашкоджаны, а вагонь паспеў перакінуцца на дом і пашкодзіў у ім дах.
Пажары ў кватэрах таксама адбыліся 20 сакавіка ва Ўсвіж-Буку Талачынскага раёна і ў Дуброўна 16 сакавіка. У Дуброўна вагнём была пашкоджана нацяжная столь, а ва Ўсвіж-Буку некаторая маёмасць ,якая знаходзілася ў адным з пакояў двухпакаёвай кватэры.