Інфармацыя пра смерць асуджанага з'явілася ў сацыяльных сетках пару дзён таму і ў іх безапеляцыйна сцвярджалася: маладаога чалавека забілі. Тым не меньш адміністрацыя калоніі ў асобе выканаўцы начальніка калоніі таксама безапеляцыйна гаворыць: асуджаны павесіўся на ўласнай робе.
Больш каментароў пра інцыдэнт з'явілася 31 сакавіка (сама смерць наступіла 25 сакавіка) на старонках выдання "Наша Ніва". 27-гадовы Дзмітрый Сёмчык быў асуджаны ў Расіі па абвінавачанні ў распаўсюдзе наркотыкаў. Чатыры гады з 9 гадоў прыгавору ён адседзеў у самой Расеі, але потым яго перавялі ў Оршу. Дарэчы, гэта не першы турэмны тэрмін Сёмчыка - раней ён сядзеў у Беларусі за хуліганства.
Калі маці паказалі цела Дзмітрыя, яна пабачыла шматлікія гематомы на целе сына і зламаныя рукі. Калонія адмаўляе, што на целе былі пашкоджанні.
Праясніць сітуацыю павінен Аршанскі Следчы камітэт, які зараз займаецца справай. Але маці гаворыць, што пры патрэбе гатовая на экскгумацыю цела, каб даказаць, што сын быў забіты - пахавалі Сёмчыка 28 сакавіка.