Раніцай, а менавіта ў 9:16 серады, 22-га красавіка, ратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары ў лазні па Шклоўскім праездзе ў Оршы. Пры самастойным тушэнні атрымаў апёкі I-II ступеняў (3% цела) гаспадар. 70-гадовы мужчына шпіталізаваны. У выніку пажару ў лазні знішчаны дах, пашкоджаныя перакрыцце столі, маёмасць і сцены, паведамляе МНС. Прычына пажару высвятляецца.
Пазней у гэты ж дзень, у 16-23 паступіла паведамленне аб пажары дома і адрыны ў аграгарадку Сіпішчава Дубровенскага раёна. У выніку пажару знішчаны 2 адрыны, у доме пашкоджаны дах, перакрыцце столі. Прычына пажару высвятляецца.