Ва ўмовах калі дзяржава не дагаворвае ці рэдка гаворыць пра колькасць захворванняў на каранавірус, смерці ад пнеўманій выклікаюць у людзей падазрэнне менавіта на Covid-19. Таму такія захворванні адразу ж выклікаюць рэзананс.
Выданне "Наша Ніва" паведамляе пра дзве смерці ад пнеўманіі ў Лёзненскім раёне, які па колькасці падцверджаных дыягназаў на колькасць насельніцтва ў лідарах па Віцебскай вобласці.
Першы выпадак - 30 красавіка ў Лёзне памёр рэжысёр мясцовага тэатру Генадзь Цыганкоў. Яму было 57 гадоў, а яго дыягназ двухбаковая пнеўманія, але ў мужчыны быў яшчэ і дыябет. У тыя ж дні захварэла і яго жонка. ПЕршы тэст на каранавірус быў станоўчы і ў Генадзя, і ў яго жонкі, але другі тэст даў адмоўны вынік.
Другая смерць пра якое расказвае выданне - 6 траўня памёрла Антаніна Слінькова, якая жыла ў вёсцы Зубкі Лёзненскага раёна, а працавала галоўным дырыжорам Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці ў абласным цэнтры куды ездзіла на цягніку. Жанчына памерла літаральна за тыдзень пасля праяўлення першы сімптомаў. Хавалі жанчыну ў зачыненай труне абгорнутай цэлафанам.