Праўда зразумець дакладна людзей хварэе зараз Covid-19 з таго як дзяржаўныя журналісты падалі інфармацыю не магчыма. Але адразу шэраг «раёнак» далі хоць нейкія лічбы пасля амаль месячнага маўчання. Першай лічбы апублікавала раёнка суседняга Горацкага раёна. 29 траўня «Горацкі веснік» паведаміў, што ў раёне ад пачатку эпідэміі каранавірусам перахварэлі і выздаравелі 83 пацыэнта. Колькі хварэе на дадзены момант і ці ёсць у раёне памерлыя не паведамілі. Варта адзначыць, што гэта першыя абсалютныя лічбы, якія далі горацкія дактары ад пачатку распаўсюда віруса па Беларусі. Да 29 траўня лічбы захварэўшых па раёну ўвогуле не агучваліся. Сярод іншых цікавых фактаў сказаных намесніцаў галоўнага доктара Горак: у рэанімацыях каранавірусных пацыэнтаў няма, частка аддзяленняў усёй сістэмы горацкіх бальніцаў пераведзены пад «інфекцыйны шпіталь».
Пра хваробы і зноў эзопавай мовай напісаў сайт «Нашай Талачыншчыны» 1 чэрвеня. У кароткай інфармацыі мясцовай раёнкі так і не сказана колькі ж чалавек хварэе ці перахварэла каранавірусам. Гаворыцца пра пнеўманіі: за красавік і травень у раёне лячэнне ад пнеўманіяў атрымалі 102 чалавекі, зараз у бальніцах з пнеўманіяй 35 чалавек, а для іх лячэння задзейнічана 4 аддзяленні бальніцы.
Яшчэ меньш замарочаліся на сайце Сененскай раёнкі — тут 1 чэрвеня апублікавалі інфармацыю БелТА пра тое, што неменік міністра аховы здароўя наведаў бальніцу ў Мінску.
Найбольш цікава для нас інфармацыя па Аршанскім раёне. «Аршанская газета» дадзеныя па Аршаншчыне апублікавала на сваім сайце 2 чэрвеня ў выглядзе інтэрв’ю з галоўным санітарным доктарам раёна Сяргеем Белым. У артыкуле сітуацыя таксама апісваецца такім чынам, што цяжка зразумець канкрэтыку. Напрыклад: «Доля новых выпадкаў у структуры агульнай колькасці выпадкаў з 25 траўня знаходзіцца прыблізна на адным узроўні: ад 2 да 5%» Але ад якой лічбы трэба вылічваць