Гісторыю распавёў са свайго пункту гледжання той самы прадпрымальнік які стаў ахвярай не зусім добрасумленнага - па яго меркаванні - падрадчыка. А гаворка пра рамонт памяшканняў Балбасаўскага аэрадрому, які сёння ў цэнтры ўвагі шматлікіх чыноўнікаў.
Генеральным падрадчыкам рамонтных работаў з'яўляецца мінскае СУ-22, але яны нанялі субпадратчыка СУ-69. А СУ-69 наняла яшчэ аднаго падратчыка прыватную фірму "Фартуна-буілт". Але і на гэтым цапочка падратчыкаў не спынілася... "Фартуна" ў сваю чаргу наняла мясцовага прадпрымальніка, які і выконваў работы па ўнутраным рамонце.
Прадпрымальнік сцвярджае, што за час выканання работаў атрымаў некаторую частку грошай у якасці авансу, але поўнага разліку, а гэта сума каля 20.000 рублёў так і не атрымаў ды і дамагчыся вяртання грошай не можа нават праз праваахоўныя органы. У прынцыпе, адно з СУ маглі б разарваць дамову з "Фартунай-буілт" з-за невыкананне абавязацельстваў, але тады грошы прадпрымальніку давядзецца аддаваць менавіта СУ. А гэтага не хочацца. І даводзіцца толькі чакаць