Пажар на былым аршанскім малаказаводзе, а цяпер прадпрыемстве «Савушкін-Орша» распачаўся 30 жніўня каля абедзенага часу. Неверагодная колькасць чорнага дыму вырывалася з самага вялікага ангарнага памяшкання завода. Учора мы публікавалі фота і відэа з гэтага пажару.
Яшчэ ў час пажару твітэр МНС паведамляў, што плошча пажару складала 3 гектары, што папярэдняя версія прычыны пажару — загарэлася будаўнічае смецца складзенае на тэхнічным паверсе. Пасля з тэхнічнага паверху вагонь перакінуўся на ўцяпляльнік які і даў такі чорны дым.
На наступны дзень ратавальнікі далі больш інфармацыі — пажар распаўся ў будынку спецлядоўні, пашкоджаны сцены, столь, тры лядоўні для гатовай прадукцыі. Але дакладная прычына пажару будзе высвятляцца далей.