Пасля некаторага зацішша, аршанскай службе МНС падваліла работы - за суткі ў нашым раёне было два пажары. 12-га чысла днём каля 11-30 ў вёсцы Чурылава загарэлася сена. Гарэўшы стог ацэньваўся ў 2,8 тонаў.
Другі пажар у той жа дзень адбыўся ў Арэхаўску. Тут загарэўся дом, які моцна пацярпеў ад вагню.
Дасталося і суседнім раёнам - у Сененскім раёне згарэў дом у вёсцы Белькі. Пра пажар у суседнім Горацкім раёне паведамляе Магілёўскае абласное кіраўніцтва МНС. Тут таксама згарэў дом. Ва ўсіх выпадках абыйшлося без пацярпелых.