На днях стала вядома, што на могілках Шчацінкаўскіх было скрадзена адно з найстарэйшых надмагілляў у горадзе (у раёне ёсць і больш старыя). Велізарную чугунную пліту відавочна скралі на металалом. Можна дадаць, што гэта не адзінае што скралі на тых могілках. Побач скрадзена металічная агароджа.
Наколькі нам вядома, тыя хто скраў пліту былі затрыманыя раней. Але сумніўна, што ўдасца вярнуць само надмагілле. Магіла вельмі старая - гэта пахаванне 1890 года. Зразумела, што родзічаў блізкіх родзічаў у памерлай ужо няма, а дзяржава наўрад ці сіламі спецкамбінату будзе аднаўляць магілу.
Таму цяпер гэтае дастаткова заўважнае надмагілле мы зможам пабачыць толькі на фотаздымках.