Прычым не пашанцавала заблукаўшай жанчыне некалькі разоў. Рана раніцай у нядзелю яны ў кампаніі паехала ў лес за ягадамі-грыбамі. І першае нешанцаванне праявілася адразу - яна забылася дома тэлефон. Другое не шанцаванне ў тым, што хаця ў лес жанчына пайшла разам з кампаніяй, але праз некаторы час адбілася ад спадарожнікаў. І трэцяе - без тэлефона і без спадарожнікаў побач жанчына ўмудрылася заблукаць. І ажбылося гэта каля Росскага сяльца дзе няма вялікіх лясоў.
Звязацца з 43-гадовай жанчынай не было як і кампанія вырашыла выклікаць ратавальнікаў. Прыблізна праз паўгадзіны безперапынных падачаў сігналу з ратавальнай машыны, жанчына ўсё ж такі выйшла на яе гук.