Здаецца гэта самы буйны арышт падфарбаванага бензіна ў нашым рэгіёне за гэты сезон. У Талачынскім раёне міліцыянтам удалося знайсці ў работніка неназванага сельскагаспадарчага прадпрыемства больш за 700 літраў крадзенага паліва. Мужчына работаў заатэхнікам, адпаведна, не меў прамога доступу да саляркі, падобна, што ён скупаў яе ў тых хто і краў паліва непасрэдна.
Увогуле ледзь не кожны дзень міліцыя выяўляе крадзенае паліва. Ужо шмат гадоў таму салярку пачалі падфарбоўваць, але гэта не спыніла вароў. Затое дапамагае выявіць, што гэта паліва не набытае, а скрадзенае ў гаспадарцы.