Тэлеграм-канал «Live. Сообщество железнодорожников Беларуси» напісаў аб тым, што ў шэрагу пунктаў краіны рэзка ўзмацнілася ахова чыгуначных каляін. Вайсковыя эшалоны расейцаў, якія ідуць, напрыклад, ад Віцебску да Мазыра, на ўсім шляху ахоўваюцца рознымі падраздзяленнямі і службамі.
У Воршы, у прыватнасьці, паведамляецца, што каля вакзалу перыядычна заўважаюць вайскоўцаў без апазнавальных знакаў.
Не забудзем і аб тым, што не так даўно вайскоўцы і тэхніка ехалі паўз Воршу-Цэнтральную, таксама быў заўважаны рух чыгуначнай тэхнікі па Воршы-Заходняй.
Паважаныя чытачы, калі вы ведаеце нешта пра «схаваную» мабілізацыю, перамяшчэнне расейскіх войскаў па Аршаншчыне, сітуацыю на Беларускай чыгунцы і на іншых прадпрыемствах — пішэце нам у сацыяльныя сеткі або на пошту. І не забывайце пра ўласную бяспеку пры перасылцы паведамленняў, выбірайце бяспечныя шляхі.
Мы ў сацыяльных сетках:
Telegram: t.me/orshaeu
Instagram: instagram.com/orsha_eu
Одноклассники: https://ok.ru/orsha.eu
facebook: https://www.facebook.com/orshaeu
youtube: https://www.youtube.com/user/orshaeu