Літаральна за тыдзень - мінулае абнаўленне было 21 кастрычніка - улады знайшлі яшчэ 625 экстрэмістаў у Беларусі. Сёння раніцай з'явіўся новы спіс людзей прызнаных экстрэмістамі. Сярод новых экстрэмістаў пераважна людзі з Гродненскай вобласці і Мінска, шмат ёсць з Гомельскай вобласці. Але з'явілася два чалавекі і з нашага рэгіёну.
Так, у спісе з'вілася Марына Папова з Балбасава. Праўда, судзіў яе ў свой час мінскі суд, адпаведна, жанчына магла жыць у Мінску, пакінуўшы прапіску Аршанскага раёна. Яе вінавацілі ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак. Такі артыкул звычайна прыпісвалі тым хто ўдзельнічаў у акцыях пратэсту.
Другі свежы экстрэміст - 23-гадовы Арцём Барысенка з вёскі Ардаць суседняга Шклоўскага раёна. Раней ён быў асуджана за непавагу да дзяржаўнага сцяга.