Суботнім ранкам на аршанскім вакзалі была завялікая колькасць міліцыянтаў. Яны перакрылі ўваходы на пешаходны мост, перакрылі ўваходы на прывакзальную плошчу. На дапамогу ім прыехалі і супрацоўнікі ДАІ, якія некаторы час не прапускалі аўтамабілі на паркоўку перад вакзалу. Толькі выпускалі машыны.
Пакуль міліцыя займалася пешаходамі і машынамі, на першым пуці паўночнага боку з'явіўся даўжэзны і, відавочна, пусты грузавы састаў. Які расцягнуўся ажно за дэпо. Для чаго гэта ўсё было зроблена? Бо ў гэты самы час па другім пуці паўночнага боку пайшоў яшчэ адзін эшалон з вайсковай тэхнікай. Атрымліваецца, што такім чынам ўлады хацелі схаваць ад вачэй перавоз чарговай партыі вайсковай тэхніцы. Хаця праз наш горад амаль кожны дзень праязжае вайсковая тэхніка, такія меры каб схаваць яе мы заўважылі ўпершыню.