Беларуская чыгунка 28 і 29 лістапада зменіць расклад руху цягнікоў Менск — Ворша. Гэта звязана з планавым рамонтам, растлумачылі ў прэс-службе БЧ.
Цягнік № 861 Ворша — Менск адправіцца з Воршы ў 11:33 (на 1 гадзіну пазней, чым звычайна) і прыбудзе ў сталіцу ў 14:05.
Цягнік № 864 Менск — Ворша адправіцца з Менску ў 11:19 (на 6 хвілін раней, чым звычайна) і прыбудзе ў Воршу ў 13:47.