15:00

+7

4 м/с

1010 гПа

18:00

+5

2 м/с

1011 гПа

21:00

+3

1 м/с

1012 гПа

00:00

+3

1 м/с

1012 гПа

03:00

+3

2 м/с

1012 гПа

Орша, Грамадства

Што здарылася з Яшам? Відэа

16.11.2022 12:40

1350 праглядаў, 0 каментароў

Распавядаем пра сабаку на гісторыю якога зрэагавала ўся краіна

Яша — звычайны беспародны сабака, які жыў у раёне Гразілаўкі. пагаворваюць, што ў яго нават былі гаспадары. Але хто яны нам не вядома, ды і ці былі яны насамрэч. Бо цяпер Яша жыве ў іншых людзей, якія сталі яго шанцам на выратаванне жыцця. Дарэчы, Яша — гэта новае імя. Як звалі гэтага надзвычай ласкавага сабаку да здарэння наўрад ці хто-небудзь узгадае.

Гісторыя Яшы літаральна за дзень абляцела шмат розных сайтаў, мы звязаліся з людзьмі, якія непасрэдна маюць дачыненне да ратвання жывёлы.

Яшу знайшлі на ўскрайку горада ў выходныя ў незвычайнай для сабакі позе — дротам ён быў падвешаны за ўсе чатыры лапы і моцна крычаў ад болю. Гэта і не дзіўна, сабака вісеў дастаткова доўга, каб дрот марудна зрываў з канечнасцяў скуру і мяса. Страшна ўявіць, што пры гэтым адчуваў будучы Яша. Нехта пачуў няспынны роў сабакі і дапамог, прынамсі, перанес да людзей і паклаў каля аднаго з дамоў.

Канешне, такой дапамогі было мала, тым больш, што лапы пачыналі гнаіцца — на некаторых з іх мяса злезла да касцей.

Праз некалькі дзён сабаку падбралі абаронцы жывёлаў. Яна, якая супрацоўнічае з ініцыятывай «Хвосцікі», забрала сабаку да сябе да хаты. І вось, што дзіўна: не зважаючы на той здзек які зрабіў над Яшай нейкі двуногі, сабака не абазліўся на людзей. Не зважаючы на траўмаваныя канечнасці і больш ад загніваючых частак цела, сабака прыняў сваіх ратавальнікаў. На відэа, нават, бачна, што ён ужо весела аблізвае твар Яны.

Але ж гэта толькі пачатак змагання за жыццё сабакі. На лапах відавочная гангрэна і калі не аказаць кваліфікаванай дапамогі, нават выратаваны на дадзены момант сабака можа памерці ад таго ккатавання якое перажыў.

Сітуацыю абцяжарвае тое, што толькі адзін доктар па краіне можа дапамагчы Яшу і знаходзіцца ён у Лідзе — на іншым баку краіны. Бо Яшу давядзецца ампутаваць як мінімум тры канечнасці з чатырох, а можа быць і ўсе чатыры. А замест іх ставіць пратэзы на якіх яму яшчэ давядзецца доўга вучыцца хадзіць. Усё гэта не толькі чалавечыя клопаты, але грошы. Якіх у зооабаронцаў не хапае. Бо гаворка можа ісці пра тысячы рублёў. За адны суткі новым гаспадарам удалося сабраць суму патрэбную на паездку да доктара за кансультацыяй. Пазнгей мы даведаемся дакладныя дыягназы і кошт лячэння патрэбнага для Яшы.

Як толькі мы будзем ведаць патрэбны кошт, то апублікуем асобны артыкул пра тое як можна фінансава дапамагчы Яшы. Сачыце за абнаўленнем нашага сайта (на тэрыторыі Беларусі праз праграмы VPN) і за нашымі сацыяльнымі сеткамі.

Увага! Калі вы кепска пераносіце жорсткія кадры, то не глядзіце гэтае відэа, на ім бачныя раны сабакі, што можа быць не для ўсіх прымальна.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Што здарылася з Яшам? Відэа

Распавядаем пра сабаку на гісторыю якога зрэагавала ўся краіна

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение