На днях мы пісалі пра жудасны выпадак здзеку над жывёлай. Падобна на тое, што нехта падвесіў сабку на дрот за ўсе чатыры лапы. І пакуль сабака вісеў пад яго вагой дрот х лапаў здзіраў яму скуру і мышцы.
Сёння нам стала вядома, што раённая міліцыя завяла крымінальную справу па дадзеным факце і шукае садыста, які так паступіў з жывёлай. Варта дадаць, што ў Оршы рэгёлярна фіксуюцца факты здзеку з жывёлаў, але настолькі брутальны выпадк упершыню. Калі вы нешта ведаеце пра здарэнне, просім вас паведаміць гэта ў міліцыю. Бо садыстаў, якія здзекуюцца з жывёлаў знаходзяць вельмі рэдка.
Дарэчы сам Яша ўжо наведаў ветэрэнара ў Лідзе. Толькі мясцовы доктар пагадзіўся заняцца псом, якому давядзецца ампутаваць канечнасці і ставіць пратэзы. Яшу зробленыя патрэбныя аналізы і зараз вырашаецца ці можна выратаваць хоць адну лапу жывёлы ці давядзецца ампутаваць усе чатыры.