Здарэнне адбылося ў Талачыне прыблізна а 1 гадзіне ночы. Два маладых чалавекі - кіроўца 1987 года нараджэння, пасажыр 1989 года - ехалі па горадзе на Фольксвагене. Па пакуль што не высветленай прычыне, кіроўца не справіўся з рухам аўтамабіля. У выніку, Фольксваген выляцеў з дарогі і ўрэзаўся з стаячы Маз. Кіроўца дастаўлены ў бальніцу, пасажыр загінуў.
У ноч з 16-га на 17-га жніўня каля вёскі Рэдзькі Дубровенскага раёну міліцыя затрымала аўтобус МАН, якім кіраваў індывідуальны прадпрымальнік з Барысаўскага раёну. Ён перавозіў у Беларусь 5.400 літраў імпартнага віна без акцызных марак.