Ражанская Зінаіда Яўсееўна і раней сыходзіла з дому ў невядомым кірунку, яна схільная да валацужнага ладу жыцця ды яшчэ і хворая на дэменцыю - усё ж такі ёй ужо 82 гады. Яна пражывала ў вёсцы Задроўе і сыйшла з дому яшчэ лістападзе, але да гэтае пары пра лёс жанчыны нічога не вядома.
На выгляд жанчыне 85 гадоў, рост меньш за 160 сантыметраў, твар бледны. Была апранутая ў хустку па верх якой была шапка-ушанка. Даўгая куртка падвязаная поясам ад халату.
Калі вы ведаеце нешта пра зніклу, то звярніцеся ў міліцыю.