Мінулыя выходныя, аказваецца, не самыя складаныя ў плане надвор'я за гэтую зіму. Нябесная канцэлярыя рыхтуе для нас яшчэ непрыемнасцяў. Так, сёння нас чакае дастаткова прыемлімая тэмпература ў мінус восемь - мінус 7. Прыблізна тое самае і заўтра ў суботу. А на нядзелю можаце нічога не планаваць і пасядзець дома з цёплай гарбаткай. У нядзелю ў Оршы тэмпература ўпадзе ажно да мінус 17 градусаў. Калі б такое надвор'е захавалася, то і не было б страшна, але яно затрымаецца толькі на панядзелак, а ў аўторак з ранішніх мінус 13 яно мусіць рэзка падскочыць да +1!!!!!!!
Пры пацяпленні будзе яшчэ і мокры дождж. Але галоўнае: перапад ціску і галалёд, які яўна ўтворыцца на дарогах.