Плюсавая тэмпература паветра і дажджы ў навагоднія святы хутка скончацца. На сёння ў Оршы прагназуецца да +6. Заўтра яшчэ цяплей - да +7 градусаў. І на гэтым усё. Паступова зіма будзе станавіцца зімой.
У сераду 4 студзеня тэмпература апусціцца да -1, але на працягу дня яна будзе станавіцца то крыху больш за 0, то крыху меньш ха 0. Прыблізна тое самае чакаецца і ў пятніцу. І гэта пры дажджах. Гэта азначае, што на дарогах будзе станавіцца лёд, а потым яшчэ і палівацца вадой. Падумайце, ці варта ў гэтыя дні выводзіць аўтамабіль з гаража.
Ну, а 6-га студзеня стане паўнавартаснае зімовае надвор'е - рэзка тэмпература ўпадзе да мінус 15 градусаў. У суботу стане яшчэ халадней - да мінус 17 градусаў. І пацяпленне ў бліжэйшых прагнозах не бачна.