Вуліца Заслонава - калі ехаць у бок вакзала, то па правым баку - дастаткова праблематычная. Тут засталіся яшчэ старыя пасляваенныя дамы. У сёняшні час гэтыя дамы ўжо не могуць быць неяк рэканструяваныя. Кватэры тут не вялікія (таму прадугледжваліся асобна стаячыя сараі, якія ўжо знеслі), а перагародкі іх зробленыя з дрэва. У такія будынкі нават ванну не паставіш - занадта цяжкія для драўляных перакрыццяў.
Цяпер на месцы знесеных і пакуль яшчэ не знесеных дамоў тут пабудуюць два шматпавярховікі. Адзін двухпад'ездны на 10 паверхаў, другі трохпад'ездны на 10 паверхаў.
У сувязі з гэтым, у раёне распачынаюцца чарговыя грамадскія абмеркаванні. Вы можаце выказацца па-поваду гэтага праэкту, але сумніўна, што нехта ў сур'ёз выкажыцца супраць. Вуліца, сапраўды, архітэктурна выглядае вельмі старой ды і ўжо не надта эстэтычнай. Грамадскія абмеркаванні будуць ісці толькі два тыдні: з 27 студзеня да 10 лютага. Прэзентацыя праэкта пройдзе ў вялікай залі выканкаму 31 студзеня а 11-00. Увесь гэты час архітэктурнае рашэнне будзе выстаўлена ў фае выканкаму для свабонага азнаямлення.