Абласная міліцыя паведамляе пра поспех у барацьбе з наротыкамі. На днях быў затрыманы 32-гадовы аршанец, які займаўся аптовым распаўсюдам псіхатропаў. Мужчына перавозіў 50 гамаў альфа-PVP з Віцебску. Там ён узяў наркотыкі ў закладцы і мусіў давезці партыю да Оршы. Ужо ў нашым горадзе ён планаваў распакаваць іх па дозах і раскласці ў раздробныя закладкі.
Пасля затрымання аператыўнікі знайшлі яшчэ тры тайніка, якія зрабіў нарка-гандляр. У іх былі знойдзеныя буйныя партыі наркотыкаў. Агулам у яго было знойдзена 350 грамаў псіхатропаў. Калі гаворка ідзе пра той жа альфа-PVP, то гэта некалькі сотняў асабліва небяспечных дозаў. У бізнэсе аршанец правёў толькі два месяцы, працуючы на адну з наркатычных інтрнэт-крамаў.