У гэтым годзе неверагодна цёплы студзень і пачатак лютага. Здавалася б, ужо ідзе вясна. Нават Днепр ужо перажыў паводку - падняўся да свайго вясновага ўзроўню і пачаў апускацца, высмактаўшы ўвесь запас снегу і ільда са сваіх берагоў. А ў асобныя дні ў некаторых месцах гораду нават заўважалі насякомых, якія вылазяць толькі вясной. Як лічаць сіноптыкі, вясна яшчэ крышачку затрымаецца.
Гэта сёння, 2 лютага, у нас цёпла і мінімальная тэмпература чакаецца вечарам, але не больш чым -1 градус. А ўжо заўтра будзе паступова халадаць. Днём у Оршы можа быць мінус 4, а пад вечар тэмпература панізіцца да мінус 7 градусаў.
Прыблізна такая тэмпература пратрымаецца некалькі дзён. Люфт будзе ад мінс 6 да мінус 8, што халодна для сёняшняй зімы. Але ж яшчэ халадней стане ў пачатку наступнага тыдня. Да мінус 12 градусаў чакаецца ў аўторак і сераду, затое без ападкаў.