У Цэнтры культуры Талачына правялі паседжанне раённай камісіі па ахове працы і навучальны семінар з удзелам чыноўнікаў, медыкаў і сілавікоў.
Як піша раённая газета «Наша Талачыншчына», у ходзе пасяджэння камісіі разгледзелі выпадак вытворчага траўматызму з цяжкімі наступствамі ў ДП «Коханава-ЖКГ».
9 студзеня работнік прадпрыемства спатыкнуўся на лесвіцы ў вытворчым памяшканні, упаў, страціў прытомнасць, атрымаў сур’ёзныя цялесныя пашкоджанні і трапіў у рэанімацыю.
Дырэктар прадпрыемства Максім Такмак распавёў аб выніках расследавання здарэння. У прыватнасці, паведаміў, што гэты работнік з’яўляецца адным з найлепшых на прадпрыемстве, прафесіянал высокага ўзроўню, але, спускаючыся з другога паверху, праявіў асабістую неасцярожнасць, віны іншых асоб у тым, што адбылося, няма.
У рамках навучальнага семінаруначальнік Аршанскага міжраённага аддзелу Інспекцыі працы Мікалай Давідовіч азнаёміў прысутных са статыстыкай вытворчага траўматызму ў Беларусі за мінулы год і нагадаў парадак дзеянняў адміністрацыі прадпрыемства (апытанне сведкаў, афармленне дакументацыі) у выпадку атрымання работнікам траўмы.