Брыгадзір фермы аднаго з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў хавала склон быдла, пракуратура Сенненскага раёну пачала крымінальную справу. Аб гэтым паведамілі ў службе інфармацыі абласнога нагляднага ведамства.
Жанчыну падазраюць у перавышэнні службовых паўнамоцтваў, яна з сакавіка па ліпень 2022 года аформіла дакументы аб фіктыўнай рэалізацыі жывёлы ў колькасці 49 галоў. Пры гэтым самі жывёлы загінулі, а выплачваць нястачу прыйшлося работнікам малочнатаварнай фермы.
Брыгадзір прымусіла васьмярых падначаленых напісаць заявы з просьбай прадаць мяса і ўтрымаць яго кошт з іх заработнай платы. Прычынай стала нібы тое, што жывёлы ўпалі па віне гэтых людзей, таму яны і абавязаны ўсё кампенсаваць. Сярод тых, хто напісаў заявы, быў слесар, які зусім не мае дачынення да ўтрымання жывёлы.
У выніку з зарплат работнікаў МТФ было незаконна ўтрымана больш як Br4,5 тыс.
У дачыненні брыгадзіра пачалі крымінальную справу па ч.2 арт.426 КК Рэспублікі Беларусь. За перавышэнне службовых паўнамоцтваў фігурантцы пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі. Справу для арганізацыі папярэдняга расследавання накіравалі ў Сенненскі райаддзел Следчага камітэту.