Інфармацыя пра раненне падлетка ў Высокім з'явілася ўчора вечарам у тэлеграм-каналах. Як пацверджанне гэтай інфармацыі, да яе было прыкладзеная і аўдыё выкліку хуткай дапамогі. Паведамленне хутка разляцелася, але афіцыйнага пацверджання ці абвяржэння да гэтае пары няма.
Сутнасць справы такая: мясцовы 16-гадовы гадовы навучэнец мясцовага каледжу набыў у інтэрнэт-краме пнеўматыны пісталет. Канешне, у такім узросце зброя была не столькі для самаабароны, колькі для пантоў. Пафарсіў ён і прыцягнуў яго на "тусоўку" такіх жа маладзёнаў. Але, перафразаваўшы знакаміты выраз, калі ў пачатку малалетняй тусоўкі ёсць пісталет, то ў канцы ён павінен стрэліць. І стрэліў.
Хлопец накіраваў пнеўматыку ў кірунку свайго аднагодка, які праходзіў міма і стрэліў яму ў патыліцу. Падстрэлены дайшоў да інтэрнату і ўжо там паведаміў пра здарэнне мясцовай адміністрацыі. Тыя паведамілі ў хуткую дапамогу, а тыя ў міліцыю.
Калі інфармацыя сапраўды праўдзівая, то адбылося ўсё яшчэ 12 лютага, тады ж заведзена і крымінальная справа за злосная хуліганства.