Дубровенскім раённым аддзелам Следчага камітэту ўстанаўліваюцца абставіны крадзяжу, учыненага ў буйным памеры.
Па дадзеных следства, двое жыхароў Дубровенскага раёну (17 і 16 гадоў) вырашылі «пажывіцца» грашовымі сродкамі мужчыны, які пражывае ў суседняй вёсцы. Маладыя людзі ведалі, што ў яго дома ёсць грошы ад продажу спіртнога, бо самі з’яўляліся ягонымі пакупнікамі.
Уначы 19 лютага маладыя людзі выставіўшы шкло ў верандзе, праніклі ў дом пацярпелага. Памяшканне асвятлялі налобным ліхтарыкам, каб не абудзіць спячага ў доме гаспадара і яго сваякоў. У каморы яны знайшлі гаманец і барсетку з грашыма агульнай сумай больш за 13 тысяч рублёў. Выкраўшы маёмасць, паехалі на таксі ў Воршу траціць «здабычу».
Раніцай гаспадары знайшлі адсутнасць грошай і патэлефанавалі міліцыянтам. На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі падазраваных. Як аказалася, ім удалося за дзень выдаткаваць амаль 500 рублёў: на таксі, ежу, рамонт тэлефону і набыццё калонкі для музыкі.
Выкрадзеная маёмасць і астатнія грошы канфіскаваны па месцы жыхарства аднаго з фігурантаў.
У дачыненні да непаўналетніх хлопцаў узбуджана крымінальная справа па ч.3 арт.205 (крадзеж, учынены групай асоб з пранікненнем у жыллё ў буйным памеры) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Падазраваныя затрыманы, з іх удзелам праводзяцца следчыя дзеянні.
Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.
Следчыя нагадваюць, што крымінальная адказнасць за ўчыненне крадзяжу (артыкул 205 Крымінальнага кодэкса Беларусі) надыходзіць з 14 гадоў. Санкцыя часткі трэцяй гэтага артыкулу прадугледжвае максімальнае пакаранне ў выглядзе 7 гадоў пазбаўлення волі.