З розных раёнаў Аршаншчыны нам паступаюць паведамленні пра аварыі. Адна з іх ужо прывяла да трагедыі на трасе Е95.
Трагедыяй магло скончыцца і здарэнне каля Бабінічаў. Тут легкавы аўтамабіль ледзь не вылецеў з дарогі, але ўсё абыйшлося. Хаця выцягваць машыну, відавочна, давядзецца.
Яшчэ адна аварыя сёння ў першай палове дня адбылася не далёка ад Куцеенскага манастыра на Задняпроўі. Тут таксама абыйшлося без пацярпелых.