Сёння на Аршаншчыне дзіўнае надвор'е. То на некаторы час вылезе сонейка, то раптам пойдзе мацнейшая снежная завіруха. Відавочна, што з-за гэта ў раёне сёння шмат аварыяў.
Але ж не толькі ў Оршы надвор'е шкодзіць аршанцам. Сёння футбольны клуб "Орша" гуляе таварыскі матч на выездзе пад Смалявічамі. У пэўны момант матч выглядаў вось такім чынам, як на відэа. Відэа з тэлеграм-каналу "Футбольный клуб Орша". З-за такой завірухі на некаторы час давялося матч спыняць. Праўда, аршанцам гэта не зашкодзіла перамагчы. Матч ФК "Орша" - Жодзіна-Паўднёвае скончыўся з лікам 4-0 на карысць нашых землякоў.