03:00

+1

2 м/с

1009 гПа

06:00

+0

2 м/с

1009 гПа

09:00

+0

3 м/с

1009 гПа

12:00

+4

3 м/с

1009 гПа

15:00

+5

3 м/с

1008 гПа

Беларусь, Спорт

Адбыўся Кубак Івуліна

23.10.2024 09:09

298 праглядаў, 0 каментароў

Турнір прайшоў ужо ў трэці раз.

На турнір, які паўстаў яшчэ ў бытнасць журналіста Аляксандра Івуліна палітычным вязнем, сёлета заявіліся 24 каманда. Уладальнікам Кубку Івуліна сталася каманда «TI Rabona». Сёлета на турнір прыехалі палітык Святлана Ціханоўская і сакратар Міністэрства спорту Польшчы Пётар Борыс.

Сярод удзельнікаў былі адна ўкраінская і дзве польскія дружыны. Астатнія — беларускія. З Варшавы, Вільні, Кракаву, Гданьску, Беластоку, Бялай Падляскі, Познаня, Лодзі.

Пра турнір у сваім інстаграме напісаў і сам арганізатар, аршанец Аляксандр Івулін:

«У 2022-м я быў за плотам. У гэты час хлопцы арганізавалі першы турнір у Варшаве ў маю падтрымку. Прыкладна тады мне ў рукі патрапіў спартовы выпуск часопіса Esquire з калонкай майго любімага Фрэдрыка Бакмана. У ёй шведскі пісьменнік расказваў, як трэніраваў футбольную каманду дачкі. Перачытваў гэты тэкст разоў дзесяць. Такія рэчы ў калоніі на вагу золата. Вось цытатка адтуль:

— Усё, што мы робім разам, падпарадкоўваецца аднаму і таму ж правілу, якое распаўсюджваецца на ўсіх дзяцей і іх бацькоў: спачатку мы робім гэта для цябе, а потым ты робіш гэта для нас.

У гэтым годзе Кубка магло і не быць, але мы яго зрабілі. Зрабілі, таму што ўлетку дзясяткі людзей пісалі ў твары з пытаннем: «А калі будзе Кубак Івуліна? Зрабілі, бо ўсё яшчэ больш за 1400 чалавек ні за што працягваюць сядзець у беларускіх турмах. І калі там я выгуляў чэмпіянат калоніі ў футболе, то зараз ім забаронена набліжацца да пляцовак.

Зрабілі, каб сабраць каля сотні ахвяраванняў на дапамогу тым, каму зараз складаней. Выйшла больш за 400 еўра».

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Адбыўся Кубак Івуліна

Турнір прайшоў ужо ў трэці раз.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение