12:00

+17

5 м/с

994 гПа

15:00

+17

5 м/с

994 гПа

18:00

+18

4 м/с

994 гПа

21:00

+13

2 м/с

994 гПа

00:00

+10

2 м/с

995 гПа

Беларусь, Спорт

Дэбют дачкі Далідовіча

13.12.2024 16:50

1960 праглядаў, 0 каментароў

Беларуска выступіла ў Кубку свету ў біятлоне ў камандзе ўцекачоў.

Дачка славутага лыжніка Сяргея Далідовіча Дар’я правяла сваю першую гонку ў юніёрскім Кубку свету ў біятлоне. 19-гадовая Дар’я Далідовіч дэбютавала на этапе юніёрскага Кубку свету як «уцякачка з Беларусі», паведамляе расейскае спартовае выданне «Спорт-Экспресс».

У гонцы дзяўчат у італьянскім Валь-Рыданне беларуска выступіла «без сцягу з паметкай Belarus Refugee Team (каманда ўцекачоў з Беларусі)», заняўшы 53-е выніковае месца са 115 магчымых, адзначае газета.

Раней у Беларусі Далідовіч зазнала дыскрымінацыі, бо з’яўляецца дачкой вядомага лыжніка, удзельніка сямі Алімпійскіх гульняў Сяргея Далідовіча. Аршанец падтрымаў рух пратэсту ў 2020 годзе і быў вымушаны эміграваць. У траўні 2022 году ён падпісаў Антываенную дэкларацыю, прадстаўленую Беларускім фондам спартовай салідарнасці (BFSS) на фоне вайны ва Украіне. Цяпер жыве і працуе ў польскім Закапанэ.

У студзені 2022 году BSSF звярнуўся ў Міжнародную федэрацыю лыжнага спорту наконт забароны на выступленні Святланы Андрыюк і Дар'і Далідовіч з палітычных матываў.

Рашэнне аб забароне прыняла Беларуская федэрацыя лыжных гонак — спартоўкам забаранілі ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах на працягу году нават за свой кошт. Андрыюк і Далідовіч двойчы звярталіся ў Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі наконт свайго адхілення. Абодва разы камітэт, які ачольвае старэйшы сын Лукашэнкі Віктар, праігнараваў запыты, адзначаў BSSF.

У выніку Далідовіч пераехала ў Польшчу разам са сваім бацькам. Раней яна ўдзельнічала ў рэгіянальных польскіх спаборніцтвах у біятлоне.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Дэбют дачкі Далідовіча

Беларуска выступіла ў Кубку свету ў біятлоне ў камандзе ўцекачоў.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение

Array ( [0] => 2 [1] => Unknown: write failed: No space left on device (28) [2] => Unknown [3] => 0 ) Array ( [0] => 2 [1] => Unknown: Failed to write session data (files). Please verify that the current setting of session.save_path is correct (/var/lib/php/sessions) [2] => Unknown [3] => 0 )