00:00

-5

7 м/с

981 гПа

03:00

-4

7 м/с

979 гПа

06:00

-4

7 м/с

976 гПа

09:00

-3

7 м/с

974 гПа

12:00

-1

7 м/с

975 гПа

Беларусь, Спорт

Пуціла: У Нямеччыне было лепей

01.03.2024 14:13

897 праглядаў, 0 каментароў

Вядомы футбаліст-аршанец падзяліўся, дзе яму было лепей за ўсё.

Экс-гулец зборнай Беларусі Антон Пуціла, які днямі скончыў сваю насычаную кар’еру, падзяліўся ўспамінамі аб сваёй гульні і заявіў, што лепей за ўсё пачуваўся ў нямецкай Бундэслізе. Ягоныя словы прыводзіць канал «Родны футбол».

— Нямецкая Бундэсліга — адзін з самых яркіх этапаў вашай кар’еры. Чаму ў поўнай меры не ўдалося зайграць у топ-чэмпіянаце?

— Складана сказаць. Там прыходзіў я да аднаго трэнера. У нас добры сезон, я згуляў 28 гульняў, мы тамака сталі, па-мойму, сёмымі або шостымі ў чэмпіянаце. І ў наступным сезоне яго забіраюць у «Баер». Прыходзіць новы трэнер са сваёй акадэміяй і т. п. Не магу сказаць, што гэта прадузятыя адносіны, але ён больш стараўся сваю моладзь, сваіх гульцоў прасоўваць. Зразумела, што ты легіянер, ты прыехаў, ты мусіш рабіць гэтую розніцу. Але, недзе чагосьці вось крыху не хапала.

І вось так атрымалася, што прыйшлося з’ехаць у Расею. А потым ужо, калі з’ехаў у Расею, назад у Бундэслігу было складана патрапіць. Таму недзе, можа, няправільны пераход зрабіў.

— А вось у плане жыцця ў Германіі, у плане менталітэту, наколькі вам было камфортна там існаваць у тым асяроддзі?

— Усё было камфортна. Першы час было цяжка, крыху перабудоўвацца трэба было. Але потым, калі перабудаваўся, вось гэтая ўся дакладнасць, разуменне, усё мне вельмі падабалася ў Нямеччыне. У плане футболу, адносінаў, дысцыпліны нямецкай. Мне вельмі пасаваў гэты падыход.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Пуціла: У Нямеччыне было лепей

Вядомы футбаліст-аршанец падзяліўся, дзе яму было лепей за ўсё.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение