МНС паведамляе пра выклік брыгады ратавальнікаў вечарам 18 сакавіка. З падвалу шматпавярховіка валіў дым. Аказалася, што тут гарэў матрас на якім у зімовы час абжыўся мужчына без вызначанага месца жыхарства 1976 года нараджэння. Падвал не быў зачынены і ён учыніў там сабе жыллё ды яшчэ і неакуратна пакурыў у гэты вечар з-за чаго і загарэўся матрас.
Мужчына шпіталізаваны з атручаннем дымам.