Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў Талачынскім раёне. У выніку наезду на дзікую жывёлу пацярпелі кіроўца і пасажыр. Аварыя адбылася вечарам 4 сакавіка на 512-м кіламетры аўтадарогі М-1.
25-гадовы кіроўца аўтамабіля «Lada», рухаючыся ў напрамку Менску, учыніў наезд на лася, які знаходзіўся на праезнай частцы дарогі. Ад удару аўтамабіль з’ехаў у левы па ходзе руху кювет.
У выніку ДТЗ кіроўца і пасажыр атрымалі цялесныя пашкоджанні і былі дастаўлены ў лякарню, паведамляе абласная ДАІ.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.