15:00

+2

4 м/с

967 гПа

18:00

+1

5 м/с

967 гПа

21:00

-1

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

975 гПа

Орша, Здарэнні

Медык супраць камунальнікаў

31.10.2024 17:08

531 прагляд, 0 каментароў

У Воршы працаўніца «хуткай» правалілася ў шахту па віне камунальных службаў.

Якасць работ і страхоўкі ў аршанскіх працаўнікоў камунальных службаў не ўпершыню выклікае асцярогі. Жанчына правалілася ў шахту ў пад’ездзе жылога дома і атрымала траўмы.

Сёлета 20 сакавіка медык Наталля Балотнікава (на фота злева) накіроўвалася на выклік. У пад’ездзе дома адсутнічала частка падлогі — дзірку часова закрылі шчытом. Аднак шчыт быў дрэннай якасці, нетрывалы. Ён праламаўся пад нагамі медработніцы.

Наталля ўпала ў шахту інжынерных сетак, зламала палец, пашкодзіла зуб і падрапала твар.

Высветлілася, што дом пастаўлены на абслугоўванне ЖЭУ-2.

Пасля падзення Наталля доўгі час не магла выходзіць з дому, нармальна есці і паўнавартасна сябе абслугоўваць. Натуральна, яна звярнулася ў суд па кампенсацыю маральнай шкоды, запатрабаваўшы ад КУП «Аршакамгас» 10 тысяч рублёў. Суд Воршы і Аршанскага раёна прыняў яе аргументы, але знізіў суму кампенсацыі.

Камунальнікі выплацяць Балотнікавай 3,5 тысячы рублёў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Медык супраць камунальнікаў

У Воршы працаўніца «хуткай» правалілася ў шахту па віне камунальных службаў.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение