У бліжэйшыя выходныя па ўсёй краіне пройдзе "Дзень адчыненых дзвярэй у беларускіх агрясядзібах". 24 мая шэраг аграсядзібаў на Аршаншчыне таксама расчыняць свае дзверы для наведвальнікаў, правядуць адмысловы бясплатныя мерапрыемствы. Прапануем нашым чытачам спіс бліжэйшых да Оршы аграсядзібаў задзейнічаных у акцыі і мерапрыемствы якія пройдуць на іх. Да 24 мая спіс можа павялічыцца.
У Дубровенскім раёне наведвальнікаў прыме аграсядзіба "Іванаўшчына" а 11-00 на аграсядзібе пройдзе выступ аўтаклуба Дубровеснкага раённага Дома культуры.
У Лёзненскім раёне дзверы расчыніць аграсядзіба "У Нінэль", якая знаходзіцца ў аграгарадку Пушкі.24 мая гаспадары сядзібы правядуць для ахвотных экскурсіі па аграсядзібе і экалагічнаму шляху.
У Аршанскім раёне ў акцыі прыме ўдзел шмат аграсядзібаў. У вёсцы Казловічы-1 гаспадары сядзібы "Міхаліна" правядуць экскурсію па сваёй тэрыторыі. Правядзенне экскурсіі запланавана з 13-00 да 14-00.
Аграсядзіба ў вёсцы Забалацце таксама з 13 да 14 гадзіны правядзе экскурсію "Казінымі шляхамі", а ў мясцовым Доме культуры для гасцей будзе наладжаны адмысловы канцэрт.
З 14-30 да 15-30 экскурсія па тэрыторыі пройдзе ў сядзібе "Сябры і Ко" у вёсцы Загарадная, а 30 мая з 13-00 да 14-00 экскурсія запланавана на сядзібе "Прастаквашына" ў вёсцы Руміно.
У Сененскім раёне усе аграсядзібы акрамя экскурсіяў гатовыя пачаставаць сваіх гасцей гарбатай і кавай, прымаць гасцей яны будуць з 10-00 да 17-00. Свае дзверы расчыняць сядзібы "Ля Лукамор'я", "Ордышава", якая знаходзіцца на беразе аднайменнага возера, "Спадчына" ў вёсцы Заазер'е.
У Круглянскім раёне аграсядзібы таксама запрапануюць экскурсіі і гарбату, работаць яны будуць з 13 да 16 гадзін. Удзельнічаюць сядзібы "У Лукамор'я", "Душэўны бераг" і "У Цімафеевіча".