Паводле прэс-сакратара прэзідэнта, пахаванне прайшло ў вузкім коле родных, блізкіх і аднавяскоўцаў. Быў у гэты дзень у Александрыі і адзіны сын Кацярыны Трафімаўны - Аляксандар Лукашэнка, па словах землякоў, ён прыляцеў на верталёце. З-за смерці маці, прэзідэнт перанес на два дні сваю вандроўку ў Пакістан.
Маці прэзідэнта нарадзілася ў Александрыі ў 1924 годзе, некаторы час працавала стужачніцай на Аршанскім ільнокамбінаце. Менавіта ў гэты час яна і зацяжарыла, а праз тры гады пасля родаў вярнулася ў Александрыію і працавала да 1983 года даяркай у калгасе. Хаця Кацярына Трафімаўна паходзіць са шматдзетнай сям'і, сама яна нарадзіла толькі аднаго сына, прычым, да гэтае пары дакладнай інфармацыі пра бацьку Аляксандра няма.
Пахавалі памерлую на могілках у Александрыі.