Упершыню эксперты прааналізавалі і публічна ацанілі якасць сайтаў мясцовых органаў улады. Даследванне праводзілі эксперты Цэнтра прававой інфармацыі, а найбольш поўную інфармацыю па аналізу можна прагледзець як на сайце арганізацыі, так і на tut.by. Эксперты скалалі рэйтынгі па некалькіх катэгорыях, важнейшая з якіх агульны рэйтынг. У агульным рэйтынгу сайт аршанскага выканкаму апынуўся на 40 месцы са 135 выканкамаў. З суседніх раёнаў вышэй вынік у талачынскага выканкаму - 23 месца. Сайт Горацкага раёну атрымаў 59 месца, Сененскага - 60 месца, Дубровенскага - 61 месца, Ліозненскага - 82, Круглянскага - 104, Шклоўскага - 109 месца. У іншых рэйтынгах лічбы падкрэсліваюць рэйтынг агульны - Талачынскі раён мае лепшыя паказнікі, Шклоўскі - горшыя. Лепшым сайтам па краіне быў прызнаны сайт Дрыбінскага выканкаму, але 100% - ідэальны рэйтынг - не атрымаў ніхто.
У рэйтынгу "сайт як інфастэнд" Талачынскі выканкам атрымаў даволі высокае 27 месца, Аршанскі - 38, Дубровенскі - 41, Шклоўскі - 62, Ліозненскі - 64, Сененскі - 65, Горацкі - 70, Круглянскі - 106 месца.
Рэйтынг сайту "Як адно вакно" мае на ўвазе наяўнасць поўнай інфармацыі пра паслугі выканкамаў: спісы, неабходныя дакуманты і г.д. Тут сярод суседніх раёнаў Аршанскі абагнаў усіх заняўшы 35 месца, Сененскі - 41, Талачынскі - 53, Ліозненскі - 70, Дубровенскі - 112, Горацкі - 117, Круглянскі - 129, Шклоўскі сайт заняў перадапошняе 134 месца.
Апошні рэйтынг "сайт як прыёмная" паказвае зручнасць зваротнай сувязі, адпраўкі электронных зваротаў, запісаў на прыём. Горапцкі раён паводле гэтага рэйтынгу заняў вельмі высокае 4 месца, Круглянскі - 7 месца, Талачынскі - 17 месца, Дубровенскі - 49 месца, Ліозненскі -94, Аршанскі вельмі нізкае 102 месца, Сененскі - 107, Шклоўскі -116.
Даследванне сайтаў вялося напрацягу года.