Пажарныя Аршаншчыны далучыліся да прафілактычнай рэспубліканскай акцыі "Вакацыі без дыма і вагню". Акцыя будзе ісці напрацягу чэрвеня - жніўня, але першымі пажарных у госці прынялі дзеці, якія адпачываюць у летніку "Лясное возера". У час акцыі дзецям будуць не толькі распавядаць тэорыю супрацьпажарнай бяспекі, але дадуць самім адчуць на сябе работу пажарных. Так, у "Лясным возеры" адпачываючыя змаглі прымерыць на сябе касцюм змагара з пажарамі і патушыць влгнішча сапраўдным вогнетушыцелем. Такое ж мерапрыемства ў гэтыя дні прайшло і ў летніку "Ніва" Талачынскага раёна.
Фота з летнікаў "Лясное возера" і "Ніва" паводле МНС