Нефармальная сустрэча членаў Аршанскай гарадской арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) і прыхільнікаў партыі «Чай-кава-АГП» пройдзе 26 жніўня, у 17.30 па адрасе вул. Камсамольская д.16, кв.4. Пытанні па тэлефоне (8033) 305-06-54.
«Чай-кава-АГП» - гэта магчымасць для ўсіх жадаючых пагутарыць з аднадумцамі, паспрачацца з апанентамі, атрымаць адказы на пытанні, якія цікавяць, і выказаць свой пункт гледжання на падзеі ў партыі, краіне і свеце. Для пачаткоўцаў - гэта самы просты спосаб пазнаёміцца з Аб'яднанай грамадзянскай партыяй, прымерыць яе на сябе. Усё гэта - за кубкам гарбаты ці кавы.