Аршанка стала 5-й у апытанні, якое выяўляла лепшага спартоўца краіны. Плебісцыт рабіла газета "Спортивная панорама", свае галасы аддалі 98 журналістаў, якія працуюць у друкаваных і электронных СМІ. Журналісты вызначалі месцы з 1-га па 10-е. Кожнае 1-е месца прыносіла спартоўцу 10 пунктаў у рэйтынг, 2-е дзевяць і так далей.
Аліна Талай, якая сёлета выйграла бронзавы медаль на чэмпіянаце сету па лёгкай атлетыцы ў бегу на 100 метраў з бар'ерамі, саступіла толькі цяжкаатлету Вадзіму Стральцову, Велагоншчык Васіль Кірыенка замкнуў тройку, другой стала біятланістка Дар'я Домрачава, а лепшай спартоўкай Беларусі прызнаная чэмпіёнка свету ў бегу на 800 метраў Марына Арзамасава.