У ноч з 21-га на 22-е студзеня на трасе Е95 не далёка ад вёскі Клюкаўка сутыкнуліся адразу тры аўтамабіля. Аўтамабіль "Рэно Дастэр" па нейкай прычыне выехаў на сустрэчную паласу і там сутыкнуўся з легкавушкамі Опель і Нісан. Прыехаўшыя на месца здарэння супрацоўнікі хуткай дапамогі шпіталізавалі з траўмамі рознай ступені 3-ох пасажыраў Рэно, але не змаглі дастаць з аўтамабіля труп кіроўцы. Прыехаўшыя ратавальнікі з дапамогай гідраўлічнага абсталявання дэблакавалі загінуўшага, жыхара вёскі Раска Магілёўскай вобласці 1968 года нараджэння. Людзі якія знаходзіліся ў Опелі і Нісане - жыхары Віцебска і Бабруйска - не пацярпелі.
Па нашай інфармацыі, у гэтую ж ноч у раёне адбылася яшчэ адна аварыя са смяротным вынікам, але інфармацыю пра яе пакуль афіцыйныя крыініцы не падцвердзілі.