Бараньска-Мінскі гурт у ліку іншых 10 гуртоў патрапіў у хіт-парад "Ведай нашых" Радыё Сталіца. "Лепшы квас" у хіт-парадзе прэзентуе сваю песню "Мара", якая ўжо знаходзіцца ў ратацыі гэтага радыё. Да 7 лютага любы карыстальнік інтэрнэту можа падтрымаць гурт прагаласаваўшы на старонцы радыё ў сацыяльнай сетцы "Укантакце" і на сайце "Сталіцы". Прычым, галасаванне і там і там аднолькава важнае. Пасля 7-га лютага з галасаванне знікнуць дзве найменьш папулярныя песні, 14-га чысла яшчэ дзве і ў выніку застанецца адна, якая стане песняй месяца. На момант напісання артыкула песня "Мара" ў абодвух апытаннях была на трэцім месцы па колькасці галасоў, што дае надзею на тое што песня застанецца ў галасаванні і ў наступных турах і можа прэтэндаваць на "песню месяца". Варта адзначыць, што з 10 песняў прадстаўленых беларускімі выканаўцамі толькі дзве (разам з "Марай") на беларускай мове.
Сам гурт заклікае галасаваць за сваю песню слоганам "Не губляй дарэмна час - галасуй за Лепшы квас". Прагаласаваць можна тут і тут.