00:00

-5

4 м/с

990 гПа

03:00

-6

4 м/с

990 гПа

06:00

-6

3 м/с

989 гПа

09:00

-3

5 м/с

989 гПа

12:00

-0

6 м/с

988 гПа

Орша, Здарэнні

Бязладдзе ў крамах

01.04.2016 10:01

5433 прагляду, 10 каментароў

Дзяржкантроль выявіў процьму парушэнняў у крамах Оршы.

У Оршы і Віцебску ў гандлёвых кропках ТАА "Чистые родники" (г. Менск) і ТАА «Гандлёвы дом «Орис» прадаваліся прадукты харчавання са скончанымі тэрмінамі прыдатнасці. Гэта і іншыя парушэнні выявілі ў ходзе праверкі супрацоўнікі Камітэта Дзяржкантролю Віцебскай вобласці, паведамляе сайт КДК.

У Оршы ў краме № 7 ТАА «Гандлёвы дом «Орис» у продаж было дапушчана 7 найменняў харчовых і нехарчовых тавараў на суму 584 тыс. руб. (кансервы агароднінныя, мука, хлябцы, безалкагольныя напоі, сродкі для чысткі) са скончанымі ад 13 дзён да 3,5 месяцаў тэрмінамі прыдатнасці.

Парушаліся неабходныя ўмовы захоўвання харчовых прадуктаў у краме № 6: мясны паўфабрыкат у колькасці 20 кг захоўваўся пры тэмпературы «мінус» 18 ° С замест неабходнай тэмпературы (4 ± 2) ° С; у сталовай пры тэмпературы мінус 5 ° С ажыццяўлялася захоўванне 82 кг розных прадуктаў замест прадугледжанай тэмпературы: для рыбы свежамарожанай - не вышэй за мінус 18 ° С, мясных паўфабрыкатаў - ад «мінус» 12 ° С да «мінус» 18 ° С, павідла «Яблычнае» - ад + 2 ° С да + 8 ° С.

Таксама не была даведзена неабходная і дакладная інфармацыя пра тэрмін прыдатнасці пафасаванай ў краме № 6 рыбы свежамарожанай «Гарбуша»: на маркіровачных ярлыках было ўказана «прыдатны да 2018/07/17» замест дакладнай інфармацыі - «прыдатны да 2016/07/17». На сухафрукты «Курага», «Чарнасліў», «Разынкі», арэхі «Арахіс ў шкарлупіне», расфасаваныя ў краме, адсутнічала інфармацыя аб фасоўшчыку, найменне тавару, тэрміне прыдатнасці. На адзінкавую прадукцыю, вырабленую ў сталовай (завітушка «Цукровая», булачка "Каласок", салата «Мазаіка»), адсутнічала дакладная інфармацыя пра вагу вырабаў - пры яе пераважванні ўстаноўлена недавага ад 4% да 8%.

Шэраг тэхналагічнага і халадзільнага абсталявання выкарыстоўваўся на харчблоку сталовай і ў кандытарскім цэху без правядзення належнай санітарнай апрацоўкі, са шматлікімі слядамі забруджванняў, нагару, іржы і сколаў фарбы. Кухар сталовай была дапушчана да працы без праходжання абавязковага перыядычнага медычнага агляду.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Колькі трэба зарабляць у Воршы, каб жыць камфортна?

Обсуждение новости: Бязладдзе ў крамах

Дзяржкантроль выявіў процьму парушэнняў у крамах Оршы.

Джафдед

Мне вот цикава, а евроопты проверяли или только орисы.

zloy

Евроопт неприкосновенен, единственный поставщик идеально гнилых фруктов и овощей

Ясь

Вось калі б Еўраопт патрэсці, там бы столькі парушэнняў знайшлося! Гнілыя апельсіны стаяць у вачах...

Max

Ой, да ладно Евроопт. Лучше бы магазины-кафе "Орша-сервис" проверили и РАЙПО оршанское, вот где полный п... Я Вам это говорю как торговый представитель регулярно бывающий на складах этих магазинов.

Az

Не нравятся Евроопты - не ходите в них.

ttt

А у нас вообще есть магазины без просроченных товаров и гнилых фруктов? Может кто подкинет адресок.

Ужас

Да действительно , в Орше даже на рынке горисполкома найти качественную продукцию проблематично . Не говоря о магазинах , а про рыбную продукцию - слов нет - одним словом говоря

кругом ТУФТА - ЛОГИЯ !

Охотник

По Текстильщиков магазин от мясокомбината уже неделю закрыт. Качественные продукты походу продавали...

Денис

Это уже не магазин мясокомбината, а ООО «Торговый дом «Орис»

Ясь

Бардак. Поўны бардак. Як у такіх людзей могуць быць сем'і, калі яны настолькі плююць на ўсіх іншых людзей? А потым патрабуюць ад іншых спагадлівасці, разумення!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение