Да акцыі якую ініцыявалі грамадскія актывісты далучыліся мясцовыя жыхары і школьнікі. Сваіх вучняў да ўдзелу ў прыборцы лесу матывавалі, прынамсі, школы № 19 і 9. Дзякуючы гэтаму на акцыю выйшла больш за 100 чалавек. Такая колькасць людзей хутка справілася з прыборкай каля самога мікрараёну, але самыя адважныя скіраваліся ў глыб лесу (метраў 300 далей ад Еўраопта) дзе былі сапраўдныя залежы пластыку, бітага шкла ды іншых рэштак пікнікоў.
У выніку, трохі меньш чым за 2 гадзіны, у асноўным, менавіта з глыбіні лесу быў загружаны поўны грузавік смецця.