Як паведамляе абласное УУС, маёр міліцыі Сяргей Манаеў, з 20-гадовым стажам службы ў АМАП 9 ліпеня меў выходны і разам з сям'ёй ехаў па прыватных справах у Оршу. Не далёка ад вёскі Высокае вылецела ў кювет іншамарка, якая пасля аварыі пачынала дыміцца.
Сяргей спыніў сваю машыну і кінуўся на дапамогу - у дыміўшайся іншамарцы амаль без прытомнасці знаходзіўся кіроўца. Але дастаць муж ыну было не лёгка - ад аварыі рамяні бяспекі заблакавала і пакуль Сяргей даставаў мужчыну, машына ўжо пачынала загарацца - з'явілася адкрытае полымя. У гэты час жонка міліцыянта выклікала праз тэлефон адпаведныя службы дапамогі. Кіроўца быў выратаваны, а аўтамабіль згарэў у шчэнт.