"Тарас на Парнасе" даволі малады гурт, але з вельмі прафесійнымі музыкамі. Музыкі раней гралі ў розных калектывах, такіх як «Blackrid», «Титул». У гэтым годзе музыкі аб'ядналіся ў беларускамоўны гурт "Тарас на Парнасе" і даволі хутка пачаў канцэртную дзейнасць. Цяпер аршанскія музыкі заявіліся для ўдзелу ў хіт-парадзе "Радыё Сталіца" "Ведай нашых". І завяўка атрымалася яскравая. Песня "Кола" за першыя некалькі гадзін галасавання на сайце радыё набрала 66 галасоў, што на той момант склала 76% ад усіх пададзеных у хіт-парадзе галасоў. Але галасаванне праходзіць праз два рэсурса - сайт і сацыяльную сетку "Укантакце" - тут колькасць прагаласаваўшых за аршанскі гурт па стане на 13-30 1 жніўня была большая - 103 галасы, але ад агульнай колькасці прагаласаваўшых гэта склала 29,1%. У выпадку перамогі ў хіт-парадзе, песня пяройдзе ў наступны тур, дзе ўдзельнічаць будзе ўжо меньш песняў - чатска з іх адсеецца на ранейшых этапах. А ў апошнім туры песня пазмагаецца за званне "песня жніўня".
Спробы перамагчы ў гэтым хіт-парадзе ўжо рабілі два аршанскіх гурта. Гурт Пані Хіда ў канцы 2015 года з песняй "Кто-то" заняў другое месца саступіўшы гурту Re1ikt, які ў тым жа годзе атрымаў прэмію за лепшы рок-альбом. Другімі свае здольнасці праверылі гурт "Лепшы квас", які стварыў жыхар Барані Уладзіслаў Лепяшынскі - гурт дайшоў да трэцяга тура.
Прагаласаваць за аршанцаў можна тут і тут.